МЗС Грузіі абвінаваціла Лукашэнку ў парушэнні дзяржаўнай мяжы
У сераду, 28 верасня, Лукашэнка ўпершыню наведаў з афіцыйным візітам Абхазію.
Artykuł МЗС Грузіі абвінаваціла Лукашэнку ў парушэнні дзяржаўнай мяжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міністэрства замежных спраў Грузіі выклікала амбасадара Беларусі Анатоля Ліса ў сувязі з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў акупаваную Расеяй Абхазію.
„Грузінскі бок выказаў крайнюю занепакоенасць у сувязі з гэтым і запытаў дадатковыя тлумачэнні ў беларускага боку”, – адзначаецца ў паведамленні.
У асобнай заяве МЗС Грузіі асудзіла „парушэнне дзяржаўнай мяжы Аляксандрам Лукашэнкам сваім так званым візітам у акупаваны Абхазскі рэгіён, што груба парушае асноўныя прынцыпы і нормы міжнароднага права”.
„Заклікаем беларускі бок паважаць тэрытарыяльную цэласнасць суверэннай дзяржавы ў міжнародна прызнаных межах і не рабіць дзеянняў, якія супярэчаць асноватворным прынцыпам міжнароднага права”, – гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, у сераду Лукашэнка ўпершыню наведаў з афіцыйным візітам Абхазію.
Artykuł МЗС Грузіі абвінаваціла Лукашэнку ў парушэнні дзяржаўнай мяжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.