Пчаляр-паэт Мікола Папека адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні
Адміністрацыя калоніі ціснула на Міколу Папеку і ладзіла супраць яго розныя правакацыі.
Artykuł Пчаляр-паэт Мікола Папека адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітзняволенаму пчаляру-паэту Мікалаю Папеку з Пружанаў, асуджанаму да двух гадоў «хіміі» па «справе карагодаў», у пачатку красавіка ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў калонію.
Вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзіла супраць яго розныя правакацыі.
Былы палітвязень Алег Груздзіловіч, які нядаўна выйшаў на волю, распавёў, што Мікалай адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі:«дакладна вядома, што ў калоніі тром чалавекам прапаноўвалі пісаць прашэнне, я ў іх ліку. Адзін чалавек пагадзіўся і прызнаў віну. Я пагадзіўся, але не прызнаў віну. Але яшчэ ёсць трэці, Мікола Папека з Берасцейскай вобласці, які цалкам адмовіўся. Сказаў, што яму засталося 3 месяцы і ён гатовы даседзець», – распавёў Алег Грудзіловіч.
Artykuł Пчаляр-паэт Мікола Папека адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.