Пётр Палторак: Польшча і польскі тэатр – не падуладныя законам Беларусі
Падчас прэзентацыі ў Беластоку 6-га тэатральнага Фестывалю «Накірунак Усход» сярод іншых быў анансаваны спектакль «Купалаўцаў» паводле кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».
Artykuł Пётр Палторак: Польшча і польскі тэатр – не падуладныя законам Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Падчас прэзентацыі ў Беластоку 6-га тэатральнага Фестывалю «Накірунак Усход» сярод іншых быў анансаваны спектакль «Купалаўцаў» паводле кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».
У тым, што прызнанне ў Беларусі гэтай кнігі экстрэмісцкай на пастаноўку беларусаў у Беластоку не паўплывае, запэўніў дырэктар драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі Пётр Палторак:
-Польшча перадусім з’яўляецца свабоднай краінай. У нас няма забаронаў, у нас свабода слова, свабода выказванняў.
У траўні кнігу Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам», але спектакль па ёй можна будзе паглядзець у Беластоку з 5 па 15 кастрычніка.
Сачыць за актуальнай праграмай 6-га тэатральнага Фестывалю «Накірунак Усход» можна ТУТ.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і з адкрытых крыніц
Artykuł Пётр Палторак: Польшча і польскі тэатр – не падуладныя законам Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.