Палітвязень Ігар Аліневіч ужо некалькі дзён трымае галадоўку
Такім чынам Ігар пратэстуе супраць дзеянняў адміністрацыі жодзінскай турмы, напісала ў Facebook маці палітвязня Валянціна Аліневіч.
Artykuł Палітвязень Ігар Аліневіч ужо некалькі дзён трымае галадоўку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Такім чынам Аліневіч пратэстуе супраць дзеянняў адміністрацыі жодзінскай турмы, пра гэта піша ў Facebook яго маці Валянціна Аліневіч: „Патрабаванні яго цалкам канкрэтныя, гарантаваныя законам, уключаючы тое, што скаргі яго не адпраўляюцца па месцы прызначэння. І ён, і ўсе мы разумеем, што ў краіне не да законаў. Напэўна, у яго проста не было іншага выйсця”.
24 верасня, у дзень народзінаў, Аліневіча змясцілі ў штрафны ізалятар.
Нагадаем, у снежні 2021 года Ігар Аліневіч быў асуджаны на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні „актаў тэрарызму”,”незаконным абарачэнні зброі” і „незаконным перасоўванні праз мяжу забароненых рэчываў”. Судзілі Аліневіча разам з іншымі анархістамі. Іх прызналі вінаватымі ў падпалах будынкаў і аўтатранспарту сілавікоў. Ахвяр пры гэтым не было. У жніўні сёлета Ігару Аліневічу ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: svaboda.org
Artykuł Палітвязень Ігар Аліневіч ужо некалькі дзён трымае галадоўку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.