Беларуска Ірэна Кацяловіч увайшла ў журы кінапрэміі «Залаты глобус»
У Лас-Анджэлес яна не паедзе, але ўжо далучылася да працы міжнароднага журы, якое стварылі адмыслова да юбілейнага фестывалю.
Artykuł Беларуска Ірэна Кацяловіч увайшла ў журы кінапрэміі «Залаты глобус» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Журналістка і кінакрытык Ірэна Кацяловіч увайшла ў склад міжнароднага журы 80-й кінапрэміі «Залаты глобус», якую штогод уручаюць у ЗША. У Лас-Анджэлес яна не паедзе, але ўжо далучылася да працы міжнароднага журы, якое стварылі адмыслова да юбілейнага фестывалю.
Амерыканскую прэстыжную кінапрэмію ўручаюць у студзені за найлепшыя працы сярод кінафільмаў і тэлевізійных карцін. Яна лічыцца другой па значнасці пасля «Оскара». Сёлета ацэньвае карціны і беларуска Ірэна Кацяловіч:
-Убачыла спіс новых галасоў у журы “Залатога глобусу” і ўбачыла, што там ёсць адзін прадстаўнік Беларусі. І мне проста было прыемна бачыць назву нашай краіны ў гэтым спісе. Вось пашырэння прысутнасці, у тым ліку ў такіх гучных, глянцавых і гламурных мерапрыемствах, усё ж такі важна. Трэба любыя магчымасці такія выкарыстоўваць.
Ірэна Кацяловіч — кінакрытык, культуролаг і журналістка, сябра Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ. Уваходзіла ў склад журы на кінафестывалях у Беларусі, Германіі, Харватыі, Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларуска Ірэна Кацяловіч увайшла ў журы кінапрэміі «Залаты глобус» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.