Леанід Спаткай: У беларускім войску дасюль няма аператараў беспілотнікаў
Ва ўкраінскім войску малыя беспілотныя дроны знаходзяцца на ўзбраенні ці не кожнага франтавога аддзялення.
Artykuł Леанід Спаткай: У беларускім войску дасюль няма аператараў беспілотнікаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Украінскія збройныя сілы давялі высокую эфектыўнасць малых беспілотных дронаў – так званых „мавікаў”. Ці гатовае беларускае войска да іх масавага выкарыстання?
Распавядае вайсковы аналітык Леанід Спаткай:
– Вайсковае таварыства ажыццяўляе падрыхтоўку па шмат якіх вайсковых спецыяльнасцях, рыхтуюць кіроўцаў грузавых аўтамабіляў, радыётэлеграфістаў і гэтак далей. Але падрыхтоўка аператараў беспілотнікаў не праводзіцца. А яны вельмі неабходныя ў арміі. Напрыклад, калі мы забудзем пра грошы і раптам аднекуль з неба нам зваляцца, ну, напрыклад, тысяча, хай сабе, гэтых „мавікаў”, і іх раздадуць па ўзвадам беларускага войска, то кіраваць імі не будзе каму, бо спецыялістаў няма падрыхтаваных.
Ва ўкраінскім войску малыя беспілотныя дроны знаходзяцца на ўзбраенні ці не кожнага франтавога аддзялення, максімум, узводу. Яны “вочы і вушы” вайскоўцаў. У расейскіх захопнікаў насычанасць беспілотнікамі меншая ў разы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Леанід Спаткай: У беларускім войску дасюль няма аператараў беспілотнікаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.