2-і Беларускі Трэкер Перамен: вычарпаныя рэзервы рэжыму, добраахвотнікі пад пераследам і знішчэнне прафсаюзаў
Паводле ўкладальнікаў «Беларускага трэкера перамен», рэжым Беларусі паглыбляе залежнасць ад Расеі. Пры гэтым ідзе мілітарызацыя як беларускіх уладаў, так і дэмакратычных сілаў.
Artykuł 2-і Беларускі Трэкер Перамен: вычарпаныя рэзервы рэжыму, добраахвотнікі пад пераследам і знішчэнне прафсаюзаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Шасцёра вядучых беларускіх экспертаў падрыхтавалі другі штоквартальны аналітычны даклад – «Беларускі трэкер перамен». Асноўныя выклікі для Беларусі, на якія краіна будзе адказваць яшчэ доўга, прадставілі самі ўкладальнікі маштабнага даследавання:
– Успрыняццё Беларусі, як міжнароднага суб’екта, дрэйфуе ў бок таго, што Беларусь усё часцей асацыюецца менавіта з Лукашэнкам. Беларуска-расейскае супрацоўніцтва, асабліва ваеннае і палітычнае, моцна паглыбілася і працягвае паглыбляцца.
– Мілітарызацыя ўлады, радыкалізацыя дэмакратычных сіл.
– Эканамічнае супрацоўніцтва з ЕЗ скарачаецца і напэўна летам мы дасягнем дна. Але што было цікава і нечакана, то гэта тое, наколькі хутка Беларусь змагла знайсці альтэрнатыўныя пастаўкі калія. І магчыма нейкія шляхі абходу санкцый па нафтапрадуктах, відаць дзякуючы Расеі.
– ІТ, відавочна, больш не будзе драйверам росту беларускай эканомікі.
– Рэжым Лукашэнкі свае рэсурсы для падтрымкі сярод «нейтралаў» вычарпаў.
– Рэжым працягвае нарошчваць махавік рэпрэсій. Грамадзянская супольнасць шукае магчымасці існавання і супрацьстаяння рэжыму.
Паводле ўкладальнікаў «Беларускага трэкера перамен», рэжым Беларусі паглыбляе залежнасць ад Расеі і інстытуцыяналізуе адносіны з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі ў Грузіі і Украіне. Пры гэтым ідзе мілітарызацыя як беларускіх уладаў, так і дэмакратычных сілаў.
Дакумент 2-га «Беларускага трэкера перамен» дасупны тут.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 2-і Беларускі Трэкер Перамен: вычарпаныя рэзервы рэжыму, добраахвотнікі пад пераследам і знішчэнне прафсаюзаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.