Страляніна ў школе ў расейскім Іжэўску
Забітыя 13 чалавек.
Artykuł Страляніна ў школе ў расейскім Іжэўску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У расейскім Іжэўску — страляніна ў школе. Забітыя 13 чалавек, сямёра з іх – дзеці.
Невядомы мужчына ў чорным уварваўся ў клас і пачаў страляць падчас урока. Нападнік застрэліўся.
На кадрах, апублікаваных расейскім СК, бачна, што на грудзях стралка — выява свастыкі.
У рэгіёне абвешчана трохдзённая жалоба.
Раней паведамлялася пра тое, як у ваенкамаце мужчына адкрыў стральбу і параніў ваенкама.
Artykuł Страляніна ў школе ў расейскім Іжэўску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.