У Вроцлаве стартуе другі сезон курсаў “Мова Нанова”
Ён разлічаны на прадстаўнікоў старой і новай хвалі эміграцыі, якія хацелі б разам правесці час, удасканаліць сваё валоданне беларускай мовай, атрымаць новыя эмоцыі і знаёмствы.
Artykuł У Вроцлаве стартуе другі сезон курсаў “Мова Нанова” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Другі па ліку сезон курсаў „Мова Нанова” літаральна праз тыдзень пачнецца ў Вроцлаве. Ён разлічаны на прадстаўнікоў старой і новай хвалі эміграцыі, якія хацелі б разам правесці час, удасканаліць сваё валоданне беларускай мовай, атрымаць новыя эмоцыі і знаёмствы, – распавяла адная з галоўных арганізатараў – спадарыня Таццяна, што ў мэтах бяспекі не назвала сваё прозвішча:
-Для беларусаў Уроцлава курсы беларускай мовы, якія мы праводзім бясплатна, гэта ў першую чаргу магчымасць не толькі пашырыць свае моўныя веды, але і пашырыць веды пра традыцыі, звычаі, гісторыю Беларусі.
Уваход на „Мова Нанова” у Вроцлаве вольны. Для таго, каб трапіць на бліжэйшая мерапрыемства, неабходна сачыць за абнаўленнем інфармацыі ў сацыяльных сетках у суполках ініцыятывы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Вроцлаве стартуе другі сезон курсаў “Мова Нанова” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.