Алена Жаркевіч: У Беластоку працягвае сваю працу шэлтар для ўкраінскіх і беларускіх уцекачоў
У шэлтары ўцекачы не толькі імкнуцца вырашаюць свае жыццёва-бытавыя пытанні, але і глыбей даведваюцца гісторыі адзін аднаго ды наладжваюць яшчэ большае паразуменне паміж народамі.
Artykuł Алена Жаркевіч: У Беластоку працягвае сваю працу шэлтар для ўкраінскіх і беларускіх уцекачоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У шэлтары ўцекачы не толькі імкнуцца вырашаюць свае жыццёва-бытавыя пытанні, але і глыбей даведваюцца гісторыі адзін аднаго ды наладжваюць яшчэ большае паразуменне паміж народамі.
“За плячыма кожнага, хто трапляе ў наш Дом, – складаныя выпрабаванні”, – кажа актывістка Алена Жаркевіч.
– У нас жыў марыупалец, які прайшоў праз фільтрацыйны лагер, які прайшоў папярэднюю фільтрацыю, які пазбыўся свайго дому, таму што дзевяць расейскіх салдат прыйшлі да іх дамоў, а ён жыў з маці, якой 74 гады, проста ім далі 5 хвілін, каб сабралі рэчы і сышлі. Калі б не сышлі, то іх проста расстралялі б. Яны месяц жылі ў лесе каля Марыупаля з мясцовымі жыхарамі. Затым прайшлі фільтрацыю. Ім выдалі талончыкі, з якімі можна перасоўвацца па горадзе. І калі стала зразумела, што Марыупаль будзе цалкам акупаваны, былі вымушаныя паехаць у бок Расеі, таму што ніякіх іншых варыянтаў не было. Іх туды нават пагналі. Праходзіў усе дагляды ў лагерах. Шукалі любыя сведчанні, што быў вайскоўцам, або ў тэрабароне. Праз Расею яны выехалі ў Польшчу. Але нядаўна ўляцелі ў Амерыку, бо вяртацца ім ужо няма куды.
Чым цяпер напоўненае жыццё шэлтару, Алена Жаркевіч распавядзе ў праграме “Мы бачым”, якая прагучыць у пятніцу, 23-га верасня, на Беларускім Радыё Рацыя. Пачатак праграмы – 20:30.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алена Жаркевіч: У Беластоку працягвае сваю працу шэлтар для ўкраінскіх і беларускіх уцекачоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.