У Менску судзяць журналіста Сяргея Сацука
Сяргей Сацук прызнаны палітвязнем. Ён быў затрыманы ў снежні 2021 года.
Artykuł У Менску судзяць журналіста Сяргея Сацука pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння, 23 верасня, у Менску пачаўся суд па справе рэдактара «Штодзённіка» Сяргея Сацука. Працэс вядзе суддзя Святлана Бандарэнка.
Сяргей Сацук прызнаны палітвязнем. Ён быў затрыманы ў снежні 2021 года. Спачатку яго абвінавачвалі ў атрыманні хабару, пазней прад’явілі абвінавачанне па яшчэ двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі – па арт. 130 і 426 КК („Распальванне варожасці і перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў”). Якіх канкрэтна дзеянняў датычацца абвінавачання, невядома.
Artykuł У Менску судзяць журналіста Сяргея Сацука pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.