Праз крызіс ва Уроцлаве няма грошай на вулічнае асвятленне
Упершыню сітуацыя настолькі сурʼёзная, што ставіць пад пагрозу прадастаўленне асноўных паслуг жыхарам.
Artykuł Праз крызіс ва Уроцлаве няма грошай на вулічнае асвятленне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Уроцлава Яцэк Сутрык «Сітуацыя настолькі сур’ёзная, што ставіць пад пагрозу прадастаўленне асноўных паслуг жыхарам», – дадаў ён.
Уроцлаў выключыць частку вулічнага асвятлення, адкладзе інвестыцыі, адмовіцца ад каляднай ілюмінацыі і навагодніх забаў на Рынкавай плошчы, знізіць тэмпературу ў офісах і адправіць некаторых чыноўнікаў на выдаленую працу – гэта толькі частка згадак праграмы эканоміі. Прычына – рост коштаў на электраэнергію.
«Польшча знаходзіцца ў абсалютным крызісе», – заявіў Яцэк Сутрык. – «Я працую ў органах мясцовага самакіравання 16 гадоў. Упершыню сітуацыя настолькі сурʼёзная, што ставіць пад пагрозу прадастаўленне асноўных паслуг жыхарам. Гэта датычыцца не толькі Уроцлава. Мы патрабуем і будзем патрабаваць ад урада стварэння ахоўных рашэнняў,» – падкрэсліў прэзідэнт.
Чакаецца, што цэны электрычнасць для Вроцлава павялічыцца ў шэсць разоў – з 66 да 405 мільёнаў злотых у год.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Праз крызіс ва Уроцлаве няма грошай на вулічнае асвятленне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.