Чым жыве беларуская дыяспара ў ЗША?
Актыўна супрацоўнічаюць з украінскай дыяспарай і дапамагаюць настолькі, наколькі гэта магчыма апошнія паўгады беларусы ЗША.
Artykuł Чым жыве беларуская дыяспара ў ЗША? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Актыўна супрацоўнічаюць з украінскай дыяспарай і дапамагаюць настолькі, наколькі гэта магчыма апошнія паўгады беларусы ЗША.
Пра гэта распавёў беларус спадар Сяргей, які не назваў прозвішча ў мэтах бяспекі. Збіраецца гуманітарная дапамога, ладзяцца канцэрты, праводзяцца сумесныя акцыі, адзначыў ён:
– Мы стараемся трымацца адзін аднаго, бо так прасцей перажыць складаныя сітуацыі. У апошнія паў гады актыўна сябруем з украінскай дыяспарай, таксама дапамагаем чым можам. Удзельнічаем у іх мерапрыемствах, яны ўдзельнічаюць у нашых.
Суразмоўца дадаў, што дзейнасць беларусаў у ЗША ні ў якім разе не становіцца менш актыўнай. Хутчэй з часам яна трансфармуецца ў залежнасці ад таго, што дзеецца на радзіме і ў суседняй інфармацыйнай прасторы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Чым жыве беларуская дыяспара ў ЗША? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.