Гомельскі праваабаронец Леанід Судаленка асуджаны да трох год калоніі
Праваабаронца Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года.
Artykuł Гомельскі праваабаронец Леанід Судаленка асуджаны да трох год калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, асуджаны да трох год калоніі, святкуе дзень народзінаў. Палітвязню спаўняецца 56 год. Праваабаронца Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года.
На дадзены момант палітвязень знаходзіцца ў калоніі №3 „Віцьба”. Яго асудзілі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба па рушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.
Леанід Судаленка дваццаць год бароніць правы беларусаў. Ён першы беларускі праваабаронца, які атрымаў прэстыжную францускую прэмію “Свабода-Роўнасць-Братэрства”. Ён аказваў юрыдычную дапамогу гомельцам, пакараным за ўдзел у акцыях 2020 года. Таксама ён дапамагаў складаць і накіроўваць звароты ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Гомельскі праваабаронец Леанід Судаленка асуджаны да трох год калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.