У Варшаве адбудзецца вялікі оўпэн-эйр “Грай”
У імпрэзе возьмуць удзел: Лявон Вольскі, Юры Стыльскi (Дай Дарогу), Аляксандр Памiдораў, Алесь Дзянiсаў і Наста Шпакоўская (Naka). Будзе працаваць і вольная сцэна.
Artykuł У Варшаве адбудзецца вялікі оўпэн-эйр “Грай” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мерапрыемства адбудзецца 3-га верасня. Падзея размесціцца на беразе Віслы і стане дабрачыннай: сродкі ад яе будуць накіраваныя беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.
У імпрэзе возьмуць удзел адметныя артысты: Лявон Вольскі, Юры Стыльскi (Дай Дарогу), Аляксандр Памiдораў, Алесь Дзянiсаў і Наста Шпакоўская (Naka). Таксама будзе працаваць і вольная сцэна.
“І гэта яшчэ далёка не ўсё”, – зазначае арганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч:
-Будзе ў нас кірмаш, дзе можна будзе купіць рэчы з нацыянальнай сімволікай. Будзе магчымасць напісаць лісты палітвязням. Будзе аўкцыён, сродкі ад якога пойдуць на дапамогу беларускім музыкам. Кожны музыка выставіць на аўкцыён нейкую асабістую рэч ад сябе.
РР: Фэст называецца “Грай”. Чаму менавіта такая назва?
-Мы адкрываем фундацыю, якая будзе насіць назву “Грай”. Таму і фэст атрымаў такую назву. І мы плануем рабіць яго штогод.
Больш інфармацыі пра фэст можна знайсці па спасылцы: https://www.facebook.com/events/2261555777345174.
Радыё “Рацыя” – інфармацыйны партнёр імпрэзы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве адбудзецца вялікі оўпэн-эйр “Грай” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.