Беларускі Варшавы выйшлі на акцыю «НЕ» лукашызму!»
![Беларускі Варшавы выйшлі на акцыю «НЕ» лукашызму!»](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/Ганна-Федаронак.jpg)
Удзельніцы акцыі нагадалі ўсяму свету пра Маршы беларусак у 2020. Калі тысячы жанчын у белым па ўсёй краіне выйшлі з кветкамі ў руках на акцыі пратэсту.
Artykuł Беларускі Варшавы выйшлі на акцыю «НЕ» лукашызму!» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі Варшавы, якія лічаць сябе жанчынамі Новай Беларусі, выйшлі на акцыю «НЕ» лукашызму! Акцыя прайшла 14 жніўня ў цэнтры Варшавы. Удзельніцы акцыі нагадалі ўсяму свету пра Маршы беларусак у 2020. Калі тысячы жанчын у белым па ўсёй краіне выйшлі з кветкамі ў руках сказаць лукашызму «НЕ»! Як цывілізаваны народ яны спадзяваліся, што ўрэшце рэшт дыктатар успомніць, што ён чалавек і мірна сыйдзе з арэны. Але жанчын сустрэў гвалт і тэрор.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B0-%D0%A4%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BA.jpg)
Цяпер беларускія жанчыны ў Варшаве выйшлі не з кветкамі ў руках, кажа суарганізатарка акцыі Ганна Федаронак:
-Два гады таму мы выходзілі з кветкамі ў белым адзенні, а сёння мы ў белым адзенні і ў прыгожых вяночках, але я, напрыклад, з віламі. Нехта – з патэльняй, хтосьці – з сякерай. Мы хочам паказаць, што так, у рэвалюцыі жаночы твар. Але гэты твар ужо не з усмешкай. Мы ўжо зразумелі, што кветкамі не дапаможаш. Я бабуля, мне 52 гады, але я гатовая ўзяць у рукі зброю і пайсці наперадзе і гатовая страляць. Так, як ёсць.
Скончылася акцыя ланцугом салідарнасці. У канцы акцыі нагадалі пра тое, што трэба пісаць лісты палітвязням. Гэта можна рабіць кожную сераду ў Моладзевым Хабе па адрасе плац Канстытуцыі, 6.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускі Варшавы выйшлі на акцыю «НЕ» лукашызму!» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.