Судзяць журналіста Дзяніса Івашына
![Судзяць журналіста Дзяніса Івашына](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/12/івашын-дзяніс-1-833x400.jpg)
КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскай выведкай.
Artykuł Судзяць журналіста Дзяніса Івашына pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння пачнецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным. Стала вядома, што працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Суд спаслаўся на тое, што будуць разглядаць „дзяржаўныя таямніцы”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/12/%D1%96%D0%B2%D0%B0%D1%88%D1%8B%D0%BD-%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%96%D1%81-1-833x400.jpg)
КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскай выведкай. Спачатку журналіст праходзіў падазраваным паводле артыкулу „Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў”. Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і паводле ч. 1 арт. 356 КК „Здрада дзяржаве”. На падставе гэтага артыкулу журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі.
Судовы працэс будзе весці яго будзе суддзя Валерый Раманоўскі.
Дзяніс Івашын – гарадзенскі журналіст, вядомы расследаваннямі пра ўдзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе прарасейскіх фармаванняў, а таксама пра лёс чальцоў „Беркуту”, якія ўцяклі з Украіны і служаць у АМАПе Беларусі.
Artykuł Судзяць журналіста Дзяніса Івашына pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.