Пінчука судзяць за здымкі вайсковых самалётаў
У Пінску 33-гадовага мясцовага жыхара вінавацяць не толькі ў перадачы ў прызнаны ўладамі экстрэмісцкім Telegram-канал здымкаў вайсковых самалётаў, што падпадае пад "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Artykuł Пінчука судзяць за здымкі вайсковых самалётаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Пінску 33-гадовага мясцовага жыхара вінавацяць не толькі ў перадачы ў прызнаны ўладамі экстрэмісцкім Telegram-канал здымкаў вайсковых самалётаў, што падпадае пад „садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Па версіі следства ён наўмасна збіраў інфармацыю пра размяшчэнне вайскоўцаў у рэгіёне, выязджаў у розныя кропкі, рабіў адпаведныя пазнакі на мапе і перадаў іх ва Украіну. Гэта ўжо падпадае пад „шпіянаж”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/06/sud2-820x400.jpg)
Грамадская дзяячка з Пінску Вераніка Іванова гаворыць, што сваякі затрыманага знаходзяцца не пад меншым псіхалагічным прэсінгам:
– На вялікі жаль па аб’ектыўных прычынах, тое, што адбываецца цяпер, складана збіраць нейкую інфармацыю. Хаця б па той прычыне, што родным убіваюць жалезным малатком у галаву думку пра тое, што чым менш пра вас будуць ведаць, тым больш шансаў на тое, што вы выйдзеце на волю. Родныя па сваёй наіўнасці вераць і так яно адбываецца. Ёсць некаторыя дадзеныя, але агучваць іх я не гатовая ў сілу адсутнасці згоды з боку родных.
У ліпені ў Пінску на два гады зняволення пакаралі 23-х гадовага Канстанціна Байсарава, які таксама перадаў у забаронены чат Telegramа здымкі вайсковых самалётаў, што лёталі над Пінскам 27 лютага. Але ў новым выпадку пінчука яшчэ падводзяць пад “шпіянаж”, таму пакаранне можа быць большым.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пінчука судзяць за здымкі вайсковых самалётаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.