Давыдзька больш не старшыня праўладнай „Белай Русі”
У Менску прайшоў IV з'езд грамадскага аб'яднання «Белая Русь», на якім абралі новага старшыню партыі і яе прэзідыум.
Artykuł Давыдзька больш не старшыня праўладнай „Белай Русі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Менску прайшоў IV з’езд грамадскага аб’яднання «Белая Русь», на якім абралі новага старшыню партыі і яе прэзідыум. Экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька больш не будзе ўзначальваць арганізацыю, паведамляе найбуйнейшы беларускі партал (прызнаны «экстрэмісцкім») са спасылкай на прэс-службу РГА.
![](https://novychas.online/images/davydzka1.jpg)
Замест Давыдзькі, які займаў сваю пасаду больш чатырох гадоў, арганізацыю ўзначаліць рэктар Полацкага ўніверсітэта Алег Раманаў.
Пра яго вядома не так шмат: 47 гадоў, па адукацыі педагог. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, затым аспірантуру там жа. Доктар філасофскіх навук. Кар’еру пачынаў з працы псіхолагам у сярэдняй школе № 34 Гародні, потым перайшоў працаваць у Гарадзенскі ўніверсітэт. Там дарос да пасады першага прарэктара. З мая мінулага года ўзначаліў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Акрамя таго, у 2019 годзе Раманаў стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, Генадзь Давыдзька з 2010 па люты 2018 быў старшынёй Белтэлерадыёкампаніі. З 19 студзеня 2018 года яго абралі старшынёй грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Artykuł Давыдзька больш не старшыня праўладнай „Белай Русі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.