Палітвязень Алег Якунін выйшаў на волю
Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага ён напісаў два словы: "Стоп Лукашэнка" і "Стоп Лука".
Artykuł Палітвязень Алег Якунін выйшаў на волю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітвязень Алег Якунін выйшаў на волю, якога затрымалі 17 лютага.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2017/05/ihpCJhfBlJhQckn-1600x900-noPad-800x400.jpg)
Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага ён напісаў два словы: „Стоп Лукашэнка” і „Стоп Лука”. Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Берасці, другі — на прыпынку грамадскага транспарту. Камунальнікі выставілі да Якуніна прэтэнзіі. На судзе заявілі пазовы адразу два прадпрыемствы: КУП ЖРЭУ і ГУП ДЭП. Яны запрасілі 25 рублёў сорак адну капейку і 54 рубель дзевяноста тры капейкі адпаведна за пашкоджанне маёмасці. 13 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Берасця палітвязня асудзілі да трох месяцаў арышту.
Тэрмін Алег Якунін адбываў у берасцейскім СІЗА-7, а сёння ёй выйшаў на волю.
Паводле novychas.online
Artykuł Палітвязень Алег Якунін выйшаў на волю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.