Менчукі нясуць кветкі да амбасады Украіны ў Менску
![Менчукі нясуць кветкі да амбасады Украіны ў Менску](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/02/кветкі-ля-амбасады-украіны.png)
Ім праз ФБ падзякаваў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Беларусы нясуць кветкі да амбасады Украіны ў Менску.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/02/%D0%BA%D0%B2%D0%B5%D1%82%D0%BA%D1%96-%D0%BB%D1%8F-%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%8B-%D1%83%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%96%D0%BD%D1%8B.png)
Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім звярнуўся да менчукоў праз ФБ па-беларуску: «Я працаваў у Лондане, Парыжы, Атаве, дзе такія акцыі ёсць звычайнай справай. Але я захапляюся вашай мужнасцю рабіць гэта тут, у Менску, дзе сёння дэманстрацыя свайго негатыўнага стаўлення да вайны, развязанай Расеяй супраць украінскага народа, можа быць небяспечным. Дзякуй! Слава сяброўству ўкраінскага і беларускага народаў!»
Тым часам ганаровы консул Беларусі ў Львове звольніўся на знак пратэсту супраць беларускага ўдзелу ў агрэсіі Расеі.
Ігар Драцяк склаў свае паўнамоцтвы з учорашняга дня. Пра гэта ён паведаміў Свабодзе. Дыпламат працаваў ганаровым консулам Беларусі ў Львове больш за 10 гадоў.