Футбольная зборная Польшчы адмовілася гуляць з Расеяй
Футбольная зборная Польшчы з-за агрэсіі Расеі ва Украіну афіцыйна адмовілася гуляць стыкавы матч са зборнай Расеі.
„Гэта адзіна правільнае рашэнне”, – напісаў ў твітары прэзідэнт Польскай футбольнай асацыяцыі Цэзары Кулеша, які раней выступаў за беластоцкую „Ягелонію”, а з 2010 па 2021 год быў старшынём гэтага футбольнага клуба”.
Беларускае Радыё Рацыя