Жыхарку Гародні затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Да жанчыны прыйшлі з ператрусам а шостай раніцы.
Праваабаронцы паведамляюць, што 13 студзеня ў Горадні затрымалі Тацьцяну Саўко. Да жанчыны прыйшлі з ператрусам а шостай раніцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі Тацяну абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП).