«А я лягу-прылягу…»: верш Гілевіча, які стаў народнай песняй
Народны паэт Беларусі памёр 29 сакавіка ў рэанімацыі
Многія вершы Гілевіча пакладзены на музыку. Некаторыя з іх сталі настолькі папулярнымі, што здаюцца проста народнымі. А між тым аўтар радкоў, якія трыумфальна спявалі «Сябры», менавіта Ніл Сымонавіч Гілевіч.
Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,Калышыце, люляйце свой напеў векавы,А я лягу-прылягу край гасцінца старогаНа духмяным пракосе недаспелай травы.
А я лягу-прылягу край гасцінца старогаГалавой на пагорак, на высокі курган.А стамлёныя рукі вольна ўшыркі раскіну,А нагамі ў даліну, хай накрые туман.
Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю.А я лягу-прылягу край гасцінца старога,Я здарожыўся трохі, я хвілінку пасплю.
Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю.А я лягу-прылягу край гасцінца старогаНа духмяным пракосе недаспелай травы.
І ўсё-такі дойдзем!..
За векам век плыве-цячэ,А мы ідзем, ідзем... I што ж?О, як далёка нам яшчэДа Беларусі!
Ужо няўсцерп нам крыж пакут,I мы крычым, крычым, але -Не дакрычаліся пакульДа Беларусі.
А можа быць, яна - міраж,I ўсе мы трызнім? Бо чаму жНе далятае голас нашДа Беларусі?
Відаць, пракляцця знак ляжыцьНа нас ад роду, і тамуТак цяжка шлях нам церабіцьДа Беларусі.
Равуць вятры, грымяць грамы,Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мыДа Беларусі!..1992