"Беларусь была б іншая". Як вынішчалі інтэлігенцыю – на прыкладзе вядомага роду Гарэцкіх
Для геолага Радзіма Гарэцкага гісторыя рэпрэсій — гэта гісторыя сям'і. Усё надта блізка. Бацьку, вучонага і заснавальніка Акадэміі навук, катавалі ў турмах і ганялі па лагерах. Дзядзьку, пісьменніка Максіма Гарэцкага, расстралялі ў 1938-м.