На мурожным беражку…
На паэтычнай хвалі
Сообщение На мурожным беражку… появились сначала на Газета Слонімская.
На мурожным беражку
Полымя шугае.
Адзінокі вугалёк
Воддаль патухае.
Нахіліліся над ім
Гануля з Алесем.
Дзьмуць, укленчыўшы,
У зялёным лесе.
Вугалёк, вугалёк,
Хутчэй разгарайся.
Да Алеся і Ганулі,
Шчасце, набліжайся.
Усміхнуўшыся, Алесь
Ганне кажа ціха:
— Няхай гэты вугалёк
Праганяе ліха.
Загарэліся агнём
У дзяўчыны шчочкі.
Апусціліся уніз
Шэранькія вочкі.
На бярозе у гушчары
Зязюля кукуе.
Пагубіла сваіх дзетак.
Хтосьці іх гадуе.
Паглядзела на Алеся
Ганначка-дзяўчына.
Ўжо не шчочкі, а душа
Гарыць як каліна.
Усміхаецца Алесь,
Як зорку схапіўшы.
А ці будзе ён такі ж,
З Гануляй пажыўшы?
Можа, стане нецярпімы,
Можа, скупаваты.
Можа, сварку прынясе
У Ганначкіну хату?
Можа, руку ён падыме,
Выцяўшы па твары.
І рассыплюцца, як шкло,
Дзівосныя мары.
Вугалёк, вугалёк,
Хутчэй разгарайся.
Пайдзі, пайдзі, Ганна,
З матуляй парайся.
2020 год
Сообщение На мурожным беражку… появились сначала на Газета Слонімская.