Хто ўратуе дрэва?
Болей за дваццаць гадоў таму назад у Мастах насупраць стадыёна «Нёман» было пасаджана экзатычнае, не тутэйшае, дрэва. Яно адзінае ў горадзе.
Сообщение Хто ўратуе дрэва? появились сначала на Газета Слонімская.
Падобнае дрэва даводзілася пабачыць у парку Жылібера ў Гродне. Дрэва мела нахіл у бок стадыёна. З цягам часу крона яго разраслася, і яно пачало хіліцца да зямлі. Зараз нахіл усім відавочны, і ў любы момант дрэва можа ўпасці. Пакуль трымаюць карані.
Мясцовыя камунальнікі без асаблівых клопатаў маглі б уратаваць яго — проста паставіць падпору пад ствол. І экзатычнае дрэва будзе радаваць вока мастаўлян надалей.
Сообщение Хто ўратуе дрэва? появились сначала на Газета Слонімская.