А я лезу…
На паэтычнай хвалі
Сообщение А я лезу… появились сначала на Газета Слонімская.
Бег, спяшаўся, уцякаў…
Ля гары зграя дагнала,
Шчыльна абкружыла,
З усіх бакоў абклала.
На мяне прагна глядзіць,
Цешыцца, танцуе.
Сёння пастаралася,
Скаліцца, святкуе.
Да гары грудзьмі тулюся.
Як высокі стог яна.
Зямлю з хмарамі злучае
З каменя сцяна.
— На калені апусціся,
Стань, як перад Богам, —
Заявіў важак клыкасты,
Паглядзеўшы строга.
Нехта ціха прашаптаў:
— Адкінь роспач, страх.
Лезь на гэтую гару,
Пракладай свой шлях.
Я паслухаўся, палез:
Не прывык здавацца.
І гару можна адолець,
Калі пастарацца.
Гукнуў важак клыкасты:
— Спусціся!.. Зайграю!
Патанчыш з намі!..
Лезу, не зважаю.
За гарою — луг бязмежны.
Там растуць травінкі.
Мне ўночы паднясуць
Свой нектар расінкі.
— Пачастуйся, чалавек! —
Ласкава папросяць.
Слёзы скоцяцца з вачэй,
Твар сухі абросяць.
— Не паслухаўся, здурнеў,
Зараз уніз упадзе! —
Хтосьці галасок падаў
Ў варожым атрадзе.
А я лезу, лезу,
Стараюся хутчэй.
На гары скалістай
Цяпер як муравей.
— Свежы ветрык, прыляці, —
Вусны вымаўляюць.
Слёзкі ўсталі на вачах,
Святло засцілаюць.
Пачуў ветрык, прыляцеў,
Крыху дакрануўся
І на скрыпачцы зайграў,
Да мяне звярнуўся:
— Слёзак ты не выцірай,
За камень трымайся.
Ён цябе не падвядзе.
Цярпі, прытуляйся.
Сонца выйшла з-за гары,
Як сябар, смяецца.
Можа, гэта не на яве?
Можа, так здаецца?
— Да вяршыні ўжо далез! —
Зграя прабубніла.
Лезу, вусны сцяўшы,
Падымае сіла.
Падцягнуўся і ўзышоў
На гару на тую
Самую высокую,
Самую крутую.
Зграя вушы апусціла,
Падцяла хвасты.
Сонца прыплыло, шапнула:
— Цяпер важак ты!
2020
Сообщение А я лезу… появились сначала на Газета Слонімская.