Слонімскія гандбалісты пазмагаюцца на вобласці
Мужчынская каманда гандбалістаў будзе змагацца ў групе "Б" чэмпіянату Гродзенскай вобласці па гандболу сезону 2020 года.
Сообщение Слонімскія гандбалісты пазмагаюцца на вобласці появились сначала на Газета Слонімская.
Цяпер разам са слонімцамі у адной групе знаходзяцца гандбалісты з Ліды, Астраўца і Ашмян. Гульні пройдуць па кругавой сістэме, дома і ў гасцях. Фінальныя гульні адбудуцца ў траўні. Уладальнікаў прызавых месцаў і чэмпіёнаў вызначаць у Гродне. Спачатку пераможцы сваіх груп пазмагаюцца паміж сабой у паўфінале (1А-1В, 1Б і 2В). Пасля гэтага лепшыя пары падужаюцца за чэмпіёнства, а пераможаныя — за трэцяе месца.
Каманды, якія занялі трэцяе і чацвёртае месцы ў сваіх падгрупах, разыграюць пятыя-восьмыя месцы.
Сообщение Слонімскія гандбалісты пазмагаюцца на вобласці появились сначала на Газета Слонімская.