Пазнай сябе на фота
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30.Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2019/11/Bez-imeni-1-11.jpg)
Фота з архіва слонімчанкі Святланы Рымашэўскай
На здымак з архіва нашай чытачкі Святланы Рымашэўскай, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, на жаль, ніхто не адгукнуўся. Тым не менш Святлана Рымашэўская, якая перадала яго ў рэдакцыю, атрымае запрашальны квіток на спектакль для дарослых Слонімскага драмтэатра «Нязваны госць», які пакажуць у нядзелю, 24 лістапада.
На гэты ж спектакль атрымаюць запрашальныя квіткі Ірына Вількоўская, Галіна Дземяшэвіч (Коўшук) і Ніна Манкевіч, якія раней адгукнуліся на здымак слонімскіх медработнікаў.
Нагадаем, што пачатак спектакля «Нязваны госць» у 17:00 у бліжэйшую нядзелю. Запрашальныя квіткі чытачы павінны забраць у рэдакцыі нашай газеты на Чырвонаармейскай, 41 у працоўны час да пятніцы ўключна.
Фота з архіва «ГС»
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.