Чаму ў ячэйках падвалаў дамоў цёмна
Падчас правядзення прамой лініі мастаўлян з прадстаўніком прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Іванам Антановічам паступілі два падобныя тэлефонныя званкі ад пенсіянераў з пытаннем, чаму няма святла ў ячэйках падвалаў шматпавярховых дамоў.
Сообщение Чаму ў ячэйках падвалаў дамоў цёмна появились сначала на Газета Слонімская.
Антановіч тэрмінова звязаўся з дырэктарам ЖКГ Аляксандрам Касаверскім, і той патлумачыў, што існуюць указы прэзідэнта ад 2015 і 2016 гг., згодна з якімі рэгулюецца аплата жыллёва-камунальных паслуг, у тым ліку электрычнасці ў месцах агульнага карыстання.
А так як падвальныя ячэйкі такімі не з`яўляюцца, то, каб там было святло, грамадзянін павінен звярнуцца з заяваю, устанавіць асобны лічыльнік, і тады адбудзецца падключэнне.
Раней асвятленне падвальных ячэек ішло ад агульнага асвятлення падвала. Расход кантраляваўся агульным лічыльнікам.
Аплата ішла па графе «Электраэнергія за асвятленне дапаможных памяшканняў» (чытай: пад`ездаў, падвалаў).
Незалежна ад таго, было ў ячэйцы святло ці не, жыхары дома плацілі і не скардзіліся, бо платы былі мізэрныя.
Пасля ўказаў камунальшчыкі абрэзалі святло ў падвальных ячэйках.
Аляксандр Касаверскі выказаў меркаванне, што падобныя пытанні ўзнікаюць ад таго, што мастаўляне не чытаюць раёнку, дзе гэтая працэдура была распісана.
Вынік дзеяння гэтых указаў відавочны: з 172 шматпавярховікаў горада толькі шэсць кватэраздымшчыкаў устанавілі лічыльнікі.
Сообщение Чаму ў ячэйках падвалаў дамоў цёмна появились сначала на Газета Слонімская.