Слонімскі футбольны клуб згуляе са сваім даўнім супернікам
У суботу 21 верасня футбольны клуб “Слонім-2017” згуляе з футбольным клубам “Спадарожнік” з Рэчыцы.
Сообщение Слонімскі футбольны клуб згуляе са сваім даўнім супернікам появились сначала на Газета Слонімская.
Футбол
Вастрыні спартоваму супрацьстаянню дадае тое што яно мае даўнюю гісторыю. А пачалося ўсё ў далёкім 1999 годзе калі абодва клуба, перамемнікамі якіх з’яўляюцца “Слонім-2017” і “Спадарожнік”, змагаліся за вяртанне ў вышэйшую лігу беларускага футбола. Тады клубы са Слоніма і Рэчыцы мелі назвы — “Камунальнік” і “Ведрыч-97”. Тады доўгі час ў лідэрах быў “Ведрыч-97”, але пад канец сезона умацаваўшыся новымі гульцамі ў перапынку паміж першым і другім кругамі чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай ліге 1999 у турніры перамог слонімскі “Камунальнік”. Пасля апошняга туру чэмпіянату ў слонімскага клуба было 59 баллаў, у рэчыцкага 58 баллаў.
Пасля сезона 1999 абодва клуба выйшлі ў вышэйшую лігу, але надоўга там не затрымаліся, “Камунальнік” апусціўся назад у першую лігу, “Ведрыч-97” праз два. Пасля ні слонімскі, ні рэчыцкі клуб у вышэйшую лігу больш не падымаліся і надоўга застаўся ў другім паводле рангу дывізіёне беларускага футболу(былі перыяды што апускаліся нават ніжэй).
Ці стане супрацьстаянне пераемнікаў “Камунальнік” і “Ведрыч-97” такім жа захапляльным, якім было 20 год таму, можна будзе пабачыць 21 верасня на слонімскім стадыёне “Юнацтва”. Пачатак у 16.00. Падтрымаем родны клуб!
Сообщение Слонімскі футбольны клуб згуляе са сваім даўнім супернікам появились сначала на Газета Слонімская.