Незбудаваны таемны аб`ект у Мастоўскім раёне
Грыбнікі, якія накіроўваюцца ў лес, што за гарадскімі могілкамі, сярод дрэў, кустоў бачаць гмахі вялізных жалезабетонных слупоў, сцены з жалезабетонных плітаў. На адным франтоне чырвонай цэглай выкладзена дата – 1991.
Гэта пачатак будаўніцтва тут прамысловай базы мастоўскіх будаўнікоў. Дакладней кажучы, невялікага будаўнічага завода. Зараз, калі абследаваць вырытыя пад аб`екты катлаваны, то тэрыторыя будучага прадпрыемства сягала сотні гектараў. І гэта толькі на пачатку будаўніцтва.
Аднак надзеям мець уласную будаўнічую базу мастаўлянам не выпала ажыццявіцца. Развал Савецкага Саюза спыніў будаўніцтва на самым пачатку. Цяпер там у хмызняку можна пабачыць недабудаваныя сцены ды траншэі пад фундамент.