У Мінскай духоўнай семінарыі расфарміравалі два аддзяленні, каб стварыць адно
Рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый на пасяджэнні вучонага савета, якое праходзіла 30 жніўня ў семінарыі, выступіў з дакладам аб пераўтварэнні рэгенцкага і іканапіснага аддзяленняў семінарыі ў аддзяленне царкоўных мастацтваў, паведамляецца на сайце minds.by.
У працы вучонага савета прынялі ўдзел епіскап Барысаўскі і Мар`інагорскі Веніямін, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, прадстаўнікі адміністрацыі і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі.
Як стала нам вядома, расфарміраванне, ці, як самі называюць выкладчыкі семінарыі, пераўтварэнне, адбылося з мэтай аптымізацыі навучальнага працэсу.