Верш пра бульбаша
На паэтычнай хвалі
Крамяны жнівень холадам працяў.
Раніца расказвае пра восень.
Бульбоўнік ссох, скукожыўся і звяў,
Падказвае, што хутка работ восем
На полі, ў хаце, дзесьці яшчэ там
Рабіць зацята і адначасова
Прыйдзецца нам, хто рухаецца сам
Ды сам сябе пільнуе прымусова
На гэтай працы вечнай бульбаша,
Ў якога толькі — бульба ды душа.