Пажар непадалёку ад пажаркі ў Мастах
У панядзелак, 13 траўня, на пачатку 11-й гадзіны на пульт кіравання Мастоўскага аддзялення МНС паступіла паведамленне аб пажары на вуліцы Занёманскай.
Гэта вуліца праходзіць паралельна вуліцы 40 гадоў Кастрычніка, дзе знаходзіцца база Мастоўскага РАНС. Пажар быў патушаны. Толькі да прыезду брыгады агонь ахапіў дах будынка і пашкодзіў яго. Дым ад пажару быў бачны нават на левабярэжжы горада.
Магчымая прычына пажару, па версіі выратавальнікаў, кароткае замыканне электраправодкі.
Ад пачатку года ў Мастоўскім раёне згарэлі тры пабудовы і патанулі два чалавекі.