Еўрасаюз павышае кошт шэнгенскіх віз да 80 еўра
Еўрасаюз павышае кошт шэнгенскіх віз з 60 да 80 еўра. Пры гэтым дата не называецца. Амбасадары ЕС зацвердзілі дамоўленасць прадстаўнікоў Еўрапарламента і румынскага старшынства ў Савеце Еўрасаюза аб зменах візавага кодэксу.