26 лістапада споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча — самага рамантычнага беларускага пісьменніка
Караткевіч нарадзіўся ў Оршы, скончыў філфак Кіеўскага ўніверсітэта і пачынаў як паэт. Бадай, кожнаму вядомы яго раманы «Каласы пад сярпом тваім» і «Чорны замак Альшанскі», аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха». Але не ўсе ведаюць, што ён напісаў некалькіх п«ес і сцэнарыяў да кінафільмаў, перакладаў Байрана і Адама Міцкевіча і нават быў аўтарам опернага лібрэта.