Харошаўка. Вандроўка шэсцьдзясят пятая
Ці можна было ўявіць яшчэ колькі месяцаў таму, што ў чарговыя вандроўкі давядзецца ехаць у асаблівай экіпіроўцы: у масцы, гумавых пальчатках. Насельніцтва вёскі ў большасці сваёй людзі пажылыя. Мясцовыя ж землі праз 34 гады пасля чарнобыльскай катастрофы знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне. Некаторыя харошаўцы з’ехалі з малой радзімы і, як кажуць старажылы, тым самым скарацілі свой век.