У Магілёве пройдзе бясплатная экскурсія па гістарычным цэнтры
Яна адбудзецца 18 красавіка у рамках штогадовага Фэста экскурсаводаў.
Пачнецца бясплатная экскурсія ў суботу, 18 красавіка ў 17:00.
Месца сустрэчы - Замкавая гара (Парк Горкага).
Працягласць меапрыемства – каля 2-х гадзен. Экскурсавод - Алег Дзьякоў.
Маршрут:
Замкавая гара - Гандлёвая плошча - Дубровенская брама - Касцёл Ксаверыя - Багаяўленскі манастыр - Спаскі манастыр - Ратуша - Школішча - Касцёл Святога Антонія - Пакроўскі пасад.