У Польшчы пры прад'яўленні беларускага пашпарта скідка 10%
Гандлёвыя сеткі Падляшскага ваяводства Польшчы, каб павялічыць продажы, пачалі акцыю "Скідка беларуса", каб прыцягнуць беларусаў за пакупкамі. Каб атрымаць дадатковую 10-працэнтную скідку можна атрымаць, прад'явіўшы пры аплаце за пакупкі беларускі пашпарт з дзейнай польскай візай. Аднак умовай павінна быць агульная сума больш за 500 злотых (каля 143 даляраў).