Адміністрацыя Слуцкага хлебазавода: «Бульбаш» — візітная картка нашай дзяржавы
Цікавы адказ атрымаліграмадскія актывісты са Слуцка ад адміністрацыі Слуцкага хлебазавода наконтзмены назвы гатунку хлеба «Бульбаш».
Нагадаем, 30 жыхароў Слуцка ў калектыўным звароце на імядырэктара Слуцкага хлебазавода выказалі думку, што назва хлеба «Бульбаш»прыніжае нацыянальную годнасць беларусаў, паколькі з’яўляецца абразліваймянушкай у адносінах да нашага народа і папрасілі замяніць яе.
— Адказ мяне здзівіў як па змесце, так і па форме, —гаворыць слуцкая актывістка Зінаіда Цімошак. — Па-першае, на ім ёсць усерэквізіты завода, але няма подпісу кіраўніка прадпрыемства Дзмітрыя Чырца, даякога мы звярталіся. Адказ наўпрост безыменны — ад усяго калектыву ААТ «Слуцкіхлебазавод». Да таго ж напісаны рускай мовай, што супярэчыць заканадаўству абзваротах грамадзян, паколькі калектыўны зварот грамадзян быў напісаныпа-беларуску.
Некаторыя вытрымкі з ліста проста просяцца, каб іх прывесціў натуральным выглядзе:
«Главный продукт питания белорусов — это картошка. То нашетрадиционное, родное и близкое, на чем базируется самосознание людей».
«На международной выставке во Франции хлеб «Бульбаш» былпомещен устроителями выставки на самое почетное место; хлеб (благодаря,отчасти, и колоритному названию) стал предметом высокого интереса дляиностранных представителей и гордостью нашей делегации».
Таксама аўтары пісьмовага адказу лічаць, што «бульба» — «этото, что отличает белорусов от других наций, это — национальная «фишка»белорусов», а хлеб «Бульбаш» — візітная картка нашай дзяржавы.
Працяг артыкула чытайцетут