Запрашаецца моладзь у археалагічную валанцёрскую групу пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім манастыры
У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. У 2020 годзе група будзе дзейнічаць з 13 па 31 ліпеня. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці частку летніх канікул у добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай справай.Асабліва вітаюцца заяўкі ад моладзі, якая ўдз...