«У мяне пытаюцца, чаму мае паліто каштуюць 399 долараў?» Як 20-гадовая Ангеліна адкрыла два бізнесы і марыць пра трэці
Калі б беларусы пісалі Біблію, яны б дадалі адну запаведзь — казаць пра грошы альбо дрэнна, альбо нічога. Калісьці аднакласнікі Ангеліны Ляўковіч добра засвоілі гэтую ісціну і паспяхова яе прытрымліваліся: цкаванне дзяўчыны за дастатак яны лічылі добрай забавай. Ангеліна чула: «У цябе ж усё ёсць!» — і марыла пра сяброў, якіх не было. Пра дзіцячую адзіноту часова можна было не згадваць, калі забудзешся ў вучобе і працы. Ангеліна так і рабіла — і шчыравала далей. Цяпер у дзяўчыны ёсць месца ў ВНУ, два бізнесы, у планах яшчэ і трэці. Мы пагутарылі з ёй пра тое, з чаго пачаць маладому чалавеку, калі з капіталу ёсць толькі мары і кнігі Кіёсакі. І чаму бізнес-трэнінгі — апошняе, на што варта спадзявацца.