Пэнтагон пацьвярджае, што ракету «Кропка-У» па вакзале ў Краматорску выпусьціла Расея
Ракетны ўдар з комплексу «Кропка У» па чыгуначным вакзале ў Краматорску Данецкай вобласьці 8 красавіка, у выніку якога загінулі больш за 50 чалавек, быў зьдзейсьнены менавіта расейскімі вайскоўцамі, нягледзячы на спробы расейскага камандаваньня зьняць зь сябе адказнасьць за гэта.