«Гэта рэйдэрскі захоп іконы!». Як Гомельская япархія РПЦ «адбівае» у 87-гадовай вяскоўкі цудатворны абраз
Зь вясковай царквы скралі цудатворны абраз. Ён належыць 87-гадовай верніцы. Злачынцу злавілі, віну ён прызнаў. Але ікону сьледзтва аддало не ўласьніцы, не вясковай царкве, а Гомельскай япархіі БПЦ Маскоўскага патрыярхату.