Муравейка: Беларусь не разглядае ніводную дзяржаву як праціўніка, ні на кога нападаць не збіраецца
Павел Муравейка падкрэсліў, што Беларусь проста забяспечвае сваю бяспеку. "Гэта ўжо мільён разоў было сказана на ўсіх узроўнях. Мы ні на кога нападаць не збіраемся і ніводную дзяржаву не разглядаем як праціўніка. Мы поўнасцю гатовы жыць у міры, забяспечваючы ўзаемную бяспеку з улікам нашых інтарэсаў і строгага захавання нашай бяспекі", - сказаў ён.