"Гульні ў паддаўкі не было". Лукашэнка раскрыў падрабязнасці перагавораў са спецпасланнікам Трампа
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што на перагаворах перш за ўсё абмяркоўвалася сітуацыя ў свеце. "Тое, што з вашым Прэзідэнтам абмяркоўваюць абстаноўку ў свеце, - гэта ўжо нядрэнна. Значыць, паважаюць пункт гледжання", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.