Лукашэнка патрабуе "ісці ад зямлі" пры развіцці ў Беларусі ваеннай беспілотнай авіяцыі
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ўдарныя і разведвальныя комплексы развіваюцца вельмі дынамічна. Для кіравання імі выкарыстоўваюцца ўсё больш дасканалыя і абароненыя спосабы. "Таму важнейшая задача для нас - актыўнае развіццё сродкаў радыёэлектроннай барацьбы з беспілотнай авіяцыяй", - падкрэсліў Прэзідэнт.