Беларуска Варакіна стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе сярод моладзі
Спартсменка з Быхава заваявала залаты медаль у вагавой катэгорыі да 50
кг. Напярэдадні беларуска перамагла славачку Крысціну Басіч, Шахану
Назараву з Азербайджана і румынку Ану Марыю Пірву, а сёння ў фінальным
паядынку перамагла Зехру Дэмірхан з Турцыі.